Віктар Адамавіч Зелязе́й [27 мая (8 чэрвеня) 1881, г. Мінск — пасля 1951, в. Ратамка, Мінскага раёна (?)] — беларускі грамадскі дзеяч, публіцыст.
Працаваў бібліятіэкарам мінскай публічнай бібліятэкі імя А. Пушкіна. Сябраваў з К. Каганцом.
З 1903 адзін з кіраўнікоў арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады ў Мінску. У студзені 1906 на яго кватэры адбыўся 2-гі з'езд БСГ. Удзельнічаў у распаўсюдзе нелегальнай літаратуры на беларускай і рускай мовах, захоўваў пячатку БСГ, меў падроблены пашпарт.
У пачатку 1908 арыштаваны царскімі ўладамі разам з малодшым братам Сігізмундам. У кастрычніку 1909 асуджаны Віленскай судовай палатай, у студзені 1910 сасланы ў Кірэнскі павет Іркуцкай губерні. З Сібіры дасылаў лісты ў «Нашу Ніву». У 1920-я гады працаваў у Інбелкульце.
У 1951 годзе жыў у Ратамцы.
Літаратура