«Вясёлыя рабяты» (руск.: Весёлые ребята) — збор гратэскных літаратурных анектодаў, створаны ў 1971—1972 гадах супрацоўнікамі рэдакцыі часопіса «Піянер[ru]» — кніжным графікам Наталляй Дабрахотавай-Майковай і мастаком-нонканфармістам Уладзімірам Пятніцкім[ru]. Анекдоты са збору маюць падабенства з літаратурнымі анекдотамі Хармса[ru] і часта памылкова прыпісваюцца яму. Найбольшае распаўсюджанне збор атрымаў шляхам самвыдату, а ў 1998 годзе быў упершыню афіцыйна выдадзены.
Аўтары
Наталля Аляксандраўна Дабрахотава-Майкова (нар. 7 ліпеня 1938) — расійская мастачка, перакладчыца. У 1960 годзе скончыла хімфак МДУ, два гады працавала па спецыяльнасці. Маляваць вучылася ў студыі пры клубе Серафімовіча, кіраўнік М. Т. Хазанаў. З 1962 года працуе мастаком-ілюстратарам. Шмат гадоў супрацоўнічала з часопісам «Піянер[ru]», зрэдку з іншымі часопісамі. У асноўным працавала з дзіцячай і навукова-папулярнай літаратурай (выдавецтвы «Молодая гвардия», «Детская литература», «Аванта+» і іншыя)[1][2]. З 1974 года працавала разам з сястрой Таццянай Аляксандраўнай Дабрахотавай-Майковай[3]. Маці перакладчыцы Кацярыны Міхайлаўны Дабрахотавай-Майковай[4].
Уладзімір Паўлавіч Пятніцкі[ru] (18 ліпеня 1938 — 17 лістапада 1978) — расійскі мастак, прадстаўнік неафіцыйнага мастацтва. З 1955 па 1957 год вучыўся на хімфаку МДУ. У 1957 годзе паступіў у Маскоўскі тэкстыльны інстытут на мастацкае аддзяленне. У 1959 годзе быў выключаны за фармалізм. У 1960 годзе паступіў у Маскоўскі паліграфічны інстытут, які скончыў у 1965 годзе з адзнакай. У якасци дыплома прадставищ афармленне книги Льюиса Кэрала «Аліса ў краіне цудаў». Пятніцкі быў адной з асноўных фігур маскоўскага андэграўнда 1960–70-х гадоў[5].
Паводле ўспамінаў Наталлі Дабрахотавай-Майковай, яны пазнаёміліся з Пятніцкім на хімфаку МДУ і былі аднакурснікамі, ён закахаўся ў яе малодшую сястру Таццяну, з якой пазней меў агульную дачку[6].
Гісторыя стварэння
Суаўтар кнігі Наталля Дабрахотава-Майкова ў пасляслоўі 1996 года, напісаным да выдання 1998 года, паведамляе пра абставіны яе стварэння. Яна з’яўлялася пазаштатным мастаком часопіса «Піянер[ru]», якога летам 1971 года пасля вымушанага выхаду на пенсію галоўнай рэдактаркі Наталлі Уладзіміраўны Ільіной[ru], на думку яе каманды, чакаў крах.
|
Крушэнне адзначалі з размахам. Рэдакцыя, былыя супрацоўнікі, любімыя аўтары (усе спрэс знакамітасці) употай склалі для Н. У. памятны рукапісны нумар часопіса. Атрымалася выдатная кніга, вельмі смешная. Нам з Пятніцкім дасталася рубрыка «Любімая папка Калекцыяні-Збірайлава», малюсенькая, у чвэрць паласы. Яна з’явілася незадоўга да гэтага, вёў яе Рэйн, адкопваў дзесьці анекдоты пра вялікіх пісьменнікаў, у асноўным, здаецца, пра Марка Твэна. Пушкін таксама прысутнічаў. Пятніцкі маляваў да гэтых анекдотаў графічныя мініяцюры крыху большыя за паштовую марку. Гэты раздзел мы і перадалі. Склалі дзве пародыі.
|
|
Тэксты гэтых першых пародый у асноўны корпус анекдотаў не ўвайшоў, аднак пачатак быў пакладзены.
|
Потым мы не маглі спыніцца. Варта было адкрыць рот, новая гісторыя паўставала як бы сама. <…> Усё, што прыдумвалася, запісвалі адразу начыста, і гэтак жа Пятніцкі маляваў карцінкі. Усе малюнкі — яго. Тэкстаў, здаецца, маіх больш. Ёсць агульныя. Мае, як правіла, даўжэй, Валодзіны — геніяльней.
|
|
Пятніцкі жыў тады ў сям’і сваёй суаўтаркі і разам з яе сваячкамі зрабіў каляровыя маскі-партрэты Пушкіна, Гогаля, Талстога і Дастаеўскага (іх выявы можна было пазней убачыць на вокладцы выдання 1998 года; гэтыя артэфакты захаваліся і ў XXI стагоддзі выстаўляліся ў прыватнай галерэі на выставе Пятніцкага).
Распаўсюджанне
Першыя копіі кніжкі ўяўлялі сабой фота- і ксеракопіі рукапісу з ілюстрацыямі. Асобнікі мелі тытульную старонку з аўтарскай назвай «Вясёлыя рабяты». У больш позніх версіях пры перапрацоўцы ў машынапісны тэкст тытульны ліст быў згублены. Паводле Дабрахотавай-Майковай «па той жа прычыне не атрымала шырокай агалоскі графічна-матэматычная Валодзіна кампазіцыя пра каханне бегемотаў, якое назіраў Ф. М. Дастаеўскі (царства яму нябеснае), з фіналам: „і нічога складанага ў гэтай навуцы няма“». Пазней у масавай свядомасці тэкст, які страціў тытульны ліст і стаў ананімным, «набыў» аўтарства Хармса[ru], якому сапраўды належыць шэраг парадыйных мініяцюр пра Пушкіна і Гогаля. Асобнікі анекдотаў у фармаце самвыдату разышліся па руках і мелі велізарны поспех.
І. У. Кукулін[ru] паведамляе: «У канцы 80-х — пачатку 90-х гг. асобныя тэксты з цыкла „Вясёлыя рабяты“ шматкроць друкаваліся ў газетах („Праўда“ ад 23 лістапада 1991 года і інш.) з рознымі ўказаннямі аўтарства (Хармс, „прыпісваецца Хармсу“) або з заклікамі да аўтара адгукнуцца. Упершыню сапраўдныя аўтары былі названыя ў нататцы М. У. Катрэлёва[ru] ў 1988 г. У дадатку да зборніка прозы і дзённікаў Хармса, які выйшаў у выдавецтве „Глагол“, былі змешчаны тэксты Дабрахотавай і Пятніцкага з даданнем аналагічных тэкстаў іншых аўтараў»[9].
У сваім блогу Дабрахотава-Майкова піша, што арыгінал існаваў у зялёным нататніку з нейкай канферэнцыі[10]. У 1998 годзе яе сябар выдавец У. І. Грушэцкі[ru] (выдавецтва «Арда») ажыццявіў маленькім накладам публікацыю «Вясёлых рабят». Па сцвярджэнні аўтаркі публікацыя была «не вельмі ўдалая, тэкст наборны і малюнкі пераблытаны»[10].
У 2020 годзе факсіміле рукапісу з шырокім абсягам дадатковых матэрыялаў было выпушчана асобнай кнігай: «„Леў Талстой вельмі любіў дзяцей…“ Анекдоты пра пісьменнікаў, якія прыпісваюцца Хармсу» (Масква, выдавецтва «Эксмо»). Апроч факсіміле рукапісу з малюнкамі У. Пятніцкага кніга ўключае ў сябе шматлікія каментарыі, а таксама навуковыя і біяграфічныя артыкулы розных спецыялістаў[11]. Кніга была прадстаўлена на Маскоўскім кніжным кірмашы — 2020[12], кніжнымі рэцэнзентамі ўключалася ў агляды «кніга тыдня» і «самыя цікавыя навінкі апошніх месяцаў»[13][14]. Рэцэнзія на кнігу выйшла ў альманаху, прысвечаным гісторыі самвыдату ў Расіі «Acta samizdatica» (№ 5, 2020): «Без перабольшанняў можна сказаць, што мы, нарэшце, атрымалі кнігу, якую ўсе даўно чакалі». Венгерская літаратуразнаўца Жофія Калаўскі ў рэцэнзіі, напісанай для венгерскага Інстытута літаратуразнаўства, адзначае, што ў выданні паказана, як гэты твор увайшоў у сацыяльны і культурны кантэкст 1970-х гадоў, што яно дапоўнена серыяй даследаванняў і інтэрв’ю, якія аналізуюць ролю і значэнне анекдотаў у многіх сумежных галінах культуры[16]. Мастак, заснавальнік арт-камуны ОДЕКАЛ Сяргей Сігерсан уключыў кнігу ў спіс «5 кніг пра тое, што ўяўляў сабой савецкі арт-самвыдат»[17].
Крытыка і аналіз
Кукулін піша:
|
«Як бы гістарычныя» тэксты Дабрахотавай і Пятніцкага актыўна звяртаюцца да рэальных падзей жыцця расійскіх класікаў (знаходжанне Дастаеўскага на катарзе, «нарадалюбства» і педагагічны досвед Льва Талстога і да т.п.), але ў значна большай ступені — да іх напаўміфалагічных вобразаў у свядомасці савецкага або падсавецкага інтэлігента. Гэтыя вобразы ўзыходзяць да стэрэатыпаў савецкай школьнай праграмы, да крытычнай літаратуры і гістарычных анекдотаў рознага паходжання. У тэкстах Хармса Пушкін і Гогаль, якія спатыкаюцца адзін аб аднаго, становяцца дзіўнымі персанажамі, якія парадзіруюць саму ідэю «гістарычнага анекдота». «Вясёлыя рабяты» — наступная стадыя той жа традыцыі. Іх персанажы маюць пастаянныя прыкметы. <…> У параўнанні з тэкстамі Хармса, у «Вясёлых рабятах» большае месца нададзена сацыяльнай сатыры. Тэксты Дабрахотавай і Пятніцкага парадзіруюць тую асаблівую ідэалагічную і псіхалагічную значнасць, якую набыла ў Расіі гісторыя літаратуры. Гісторыя літаратуры ўсведамляецца ў пародыі як свайго роду хатняя інтэлігенцкая міфалогія; «Вясёлыя рабяты» парадзіруюць гэтую міфалогію, — але парадзіруюць, не адмяняючы яе значнасці. Дабрахотава і Пятніцкі стварылі свайго роду паралельную міфалогію, а разам з тым — прадуктыўны культурны механізм далейшага развіцця такіх паралельных міфалогій. «Паралельныя міфалогіі» сталі заўважнай і неабходнай часткай самарэфлексіі культурнай свядомасці для нонканфармісцкай інтэлігенцыі СССР. Антыідэалагізм, здзек над штампамі савецкага выкладання літаратуры, парадаксальная пераканаўчасць персанажаў — усё гэта прывяло да таго, што тэксты Дабрахотавай і Пятніцкага былі надзвычай папулярныя ў самвыдаце, і, у сваю чаргу, паслужылі ўзорам для шматлікіх перайманняў і пераробак[9].
|
|
Назаранка піша:
|
Галоўны ж апавядальны прынцып «Вясёлых рабят», несумненна, узыходзіць да Хармса: гэта непрадказальнасць дакладнага/скажонага/інверсіраванага пераказу фактаў. Узмоцнены не толькі псіхалагічныя, але і храналагічныя зрухі: расійская літаратура бачыцца з 1970-х гадоў як адзіны тэкст, замкнёны на сабе, як адзіная часавая кропка. <…> Аўтары тут жа руйнуюць ілюзію адарванасці класічнай літаратуры ад сучаснасці. У цыкле сустракаюцца і рэаліі савецкага часу: калымскі лагер, нібыта апісаны Гогалем, юбілеі класікаў.
|
|
Зноскі
- ↑ Работы художника Н. Доброхотовой-Майковой (руск.). Сайт «Лаборатория Фантастики[ru]». Праверана 28 верасня 2021.
- ↑ Сайт сестер Доброхотовых (руск.). Праверана 28 верасня 2021.
- ↑ Работы художника Т. Доброхотовой-Майковой (руск.). Сайт «Лаборатория Фантастики[ru]». Праверана 28 верасня 2021.
- ↑ Екатерина Доброхотова-Майкова (руск.). Сайт «Лаборатория Фантастики[ru]». Праверана 28 верасня 2021.
- ↑ Пятницкий Владимир Павлович, художник (руск.). Праверана 28 верасня 2021.
- ↑ gern_babushka13. ПУБЛЕКАТЦЫЯ (руск.). gern_babushka13. (7 лістапада 2016). Праверана 28 верасня 2021.
- ↑ а б И. В. Кукулин[ru].. АНЕКДОТЫ О РУССКИХ ПИСАТЕЛЯХ (руск.). Сайт «Энциклопедия литературных произведений». Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2019.
- ↑ а б gern_babushka13. ПУБЛЕКАТЦЫЯ (руск.). gern_babushka13. (6 лістапада 2016). Праверана 28 верасня 2021.
- ↑ Евгений Лесин, Андрей Щербак-Жуков.. Гибнет бедная Россия: Жизнь и удивительные приключения «анекдотов, приписываемых Даниилу Хармсу» (руск.). Сайт «Независимая газета» (12 жніўня 2020). Праверана 28 верасня 2021.
- ↑ Дарья Ефремова.. Бруталы, фемины и псевдо-Хармс: в Манеже проходит 33-я Московская международная книжная ярмарка (руск.). Сайт «Газета „Культура“» (5 кастрычніка 2020). Праверана 28 верасня 2021.
- ↑ Денис Корсаков.. Что почитать в сентябре: Новый роман Алексея Иванова, книга для тех, кто хихикает над Гретой Тунберг, и анекдоты про классиков литературы (руск.). Сайт газеты «Комсомольская правда» (10 верасня 2020). Праверана 28 верасня 2021.
- ↑ Лидия Маслова.. Писатель про заек: ролевые игры русских литераторов. Анекдоты про Льва Толстого, которые не рассказывал Хармс (руск.). Сайт газеты «Известия» (13 верасня 2020). Праверана 28 верасня 2021.
- ↑ Kalavszky Zsófia.. A Vidám srácok, Harmsz és a késő szovjet szamizdat – Kalavszky Zsófia recenziója (венг.). Сайт «Reciti» (27 лістапада 2020). Праверана 28 верасня 2021.
- ↑ Сергей Сигерсон.. 5 книг о том, что представлял собой советский арт-самиздат (руск.). Сайт «Горький». Праверана 28 верасня 2021.
Літаратура
Кнігі
- Н. А. Доброхотова-Майкова, В. П. Пятницкий[ru]. Веселые ребята / Рис. В. П. Пятницкого. — Москва: Арда, 1998. — 110 с., ил. с. — ISBN 5-89749-001-5.
- Н. А. Доброхотова-Майкова, В. П. Пятницкий[ru]. „Лев Толстой очень любил детей…“ Анекдоты о писателях, приписываемые Хармсу / Редактор-составитель Софья Багдасарова. — Москва: Эксмо, Бомбора, 2020. — ISBN 978-5-04-107778-5.
- А. А. Кобринский[ru]. Я участвую в сумрачной жизни // Хармс Даниил. Горло бредит бритвою. — Москва: Глагол, 1991. — С. 17.
- Алексей Никитин. Хармсиниада. Комиксы из жизни писателей / Ред. Галяткина Екатерина. — Бумкнига, 2019. — 112 с. — (Российские графические романы и комиксы). — ISBN 978-5-906331-90-8.
- Евгений Онегин, Маленький мальчик, Винни Пух и другие обитатели Совдепии / Сост. Б. Леонтьев. — Москва: МиК, 1993. — 416 с., ил. с. — (Библиотека пародии и юмора). — ISBN 5-88548-011-7.
Артыкулы
- Н. Гладких. Даниил Хармс ненавидел детей… // Acta samizdatica. — 2020. — № 5. — С. 305—311.
- Н. В. Котрелёв[ru]. Письмо в редакцию // Советская библиография. — 1988. — № 4.
- М. И. Назаранка[ru]. Конструирование биографий в исторических анекдотах // Русская литература. Исследования: Сб. науч. трудов. Вып. ХI.. — Киев: БиТ, 2007. — С. 159—170.