У 1577 годзе Чучавічы — сяло Новагародскага павета, уласнасць віленскага ваяводы Мікалая Юр’евіча Радзівіла. У 1626 годзе — сяло Лахвенскага маёнтка, зямлі — 39 валок (80 двароў)[2]. Пэўны час сяло прыпісана да Нясвіжскага маёнтка. У 1795 годзе Вялікія Чучавічы зноў сяло Лахвенскага маёнтка, 55 двароў, уніяцкая царква. Пасля Радзівілаў вёска перайшла ва ўладанне князя Пятра Вітгенштэйна.[3]
У 1943 годзе ў Вялікіх Чучавічах спалены 291 двор. Паводле мясцовых жыхароў, вёску спалілі самі чучаўляне, каб акупантам не было дзе размесціцца. Паводле раённай кнігі з серыі «Памяць», вёску спалілі акупанты, пры гэтым загінула 165 цывільных жыхароў[4], сярод загінулых названы:
Адам Фёдаравіч Гаргун, нар. 1920,
Дзям’ян Рыгоравіч Гарун, нар. 1928,
Валянціна Эдуардаўна Дабрынеўская, нар. 1892,
Піліп Міхайлавіч Макаед, нар. 1888, расстраляны 26.03.1944 года, бо не згадзіўся правесці карнікаў да партызанскага атрада,
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)