Вёска
Вялікія Негнавічы
Вялікія Негнавічы на карце Беларусі ±
|
|
Вялі́кія Не́гнавічы[1] (трансліт.: Vialikija Niehnavičy, руск.: Великие Негновичи) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, на правым беразе ракі Мужанка. Уваходзіць у склад Лошніцкага сельсавета.
Размешчаны за 6 км на поўдзень ад Лошніцы, за 18 км ад Барысава і 90 км ад Мінска, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Прыяміна на лініі Мінск — Орша.
Гісторыя
З 1524 года ў архіўных дакументах згадваецца вёска Негнавічы ў складзе Барысаўскага староства. У 1670 годзе ў вёсцы Старыя Негнавічы — 12 «дымоў». У пачатку 19 ст. паводле афіцыйных дакументаў — адна вёска — Старыя Негнавічы, але ўжо ў сярэдзіне 19 ст. — Вялікія і Малыя Негнавічы. У 1883 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа, пераўтвораная потым у земскую. У 1885 годзе — 71 двор, 420 жыхароў, школа граматы, царква на могілках, у Лошніцкім ваяводстве.
У 1909 годзе ў Вялікіх Негнавічах налічвалася 570 жыхароў абодвух палоў[2].
З 20 жніўня 1924 года да 17 жніўня 1963 года цэнтр Вяліканегнавіцкага сельсавета.
Адукацыя
У 1929 годзе ў вёсцы была адкрыта васьмігадовая школа, якую рабілі з лесу, што рос побач. Дырэктарам школы быў Ніварка Мікалай Раманавіч. З 1938 года — Дзмітрыеў Мікалай Архіпавіч. У 90-я гады школу закрылі.
Галерэя
- Краявіды мястэчка
-
Рэшткі былой васьмігодкі
-
Шлях, які праходзіць праз вёску
-
Крыж, які знаходзіцца на могільніку. Лічыцца, што раней тут была царква
-
Помнік партызанам, загінулым у часы барацьбы супраць акупантаў у 1944 годзе
-
Помнік партызанам, якія загінулі ў 1943 годзе ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў
-
Былы будынак (клас) Негнавіцкай школы
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|