У час Вялікай Айчыннай вайны Полацк быў акупаваны 16 ліпеня 1941 года. Акупацыя доўжылася каля трох гадоў. 29 чэрвеня 1944 года пачалася Полацкая наступальная аперацыя, якая з’яўлялася часткай вялікай Беларускай аперацыі. Полацк быў вызвалены на наступны дзень пасля вызвалення Мінска – 4 ліпеня 1944 года войскамі Першага Прыбалтыйскага фронту.
У брацкай магіле каля помніка пахаваны 16 воінаў, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні Полацка.
У 1981 годзе на брацкай магіле пастаўлены новы помнік (архітэктар В. Аладаў, скульптар Г. Мурамцаў).
Апісанне помніка
Помнік з'яўляецца архітэктурна-скульптурнай кампазіцыяй, цэнтр якой стэла з бронзавым барэльефам з выявай салдатаў-вызваліцеляў і надпісам. Вакол стэлы ў якасці дэкаратыўных элементаў мемарыялу ўсталяваны кулямёты часоў Другой Сусветнай вайны[1][2].