У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Вуокса.
Вуокса (карэл.: Vuokša, Vöksa, фінск.: Vuoksi, шведск.: Vuoksen, руск.: Вуо́кса) — азёрна-рачная сістэма, якая ўключае сістэму азёр і пратокаў у Фінляндыі і Расіі, самая буйная рака Карэльскга перашыйка.
Даўжыня ракі складае 156 км. Плошча вадазбору 68 700 км². Сярэдні расход вады 645[1] м³/с, аб’ём сцёку 20,357[1] км³/год. Рака бярэ свой пачатак з возера Сайма (Фінляндыя), перасякае граду Салпаўселькя, утвараючы вадаскат Іматра. Упадае ў Ладажскае возера. На рацэ пабудаваны каскад Вуокскіх ГЭС.
Каля ракі гарады Іматра (Фінляндыя), Светагорск, Каменнагорск, Прыазерск.
Зноскі
Літаратура
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 101. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі