Восіп Пятровіч Казадаўлеў (29 сакавіка (9 красавіка) 1753 — 24 ліпеня (5 жніўня) 1819) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, пісьменнік, міністр унутраных спраў з 1810 па 1819 год. З 1783 — саветнік пры дырэктары Імператарскай акадэміі навук, сурэдактар «Собеседника любителей российского слова», пры Паўле I сенатар, у 1809 заснаваў афіцыйную газету «Северная Почта», у 1810—1819 міністр унутраных спраў. Акрамя перакладаў (з Гётэ, Цюмеля), вершы (апублікаваныя ў «Русской поэзии» Венгерава IV вып.).