У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Абдулаў.
Восіп Навумавіч Абдулаў (руск.: О́сип Нау́мович Абду́лов; 3 (16) лістапада 1900, Лодзь, Петракоўская губерня, Варшаўскае генерал-губернатарства, Расійская імперыя — 14 чэрвеня 1953, Масква, СССР) — савецкі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр; народны артыст РСФСР (1944), лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1951).
Яркі камедыйны характарны акцёр. У савецкім кіно стварыў галерэю вобразаў вострага знешняга малюнка з глыбокай псіхалагічнай распрацоўкай персанажаў. Валодаў віртуозным тэхнічным майстэрствам, ствараў яркія сатырычныя характарыстыкі, якія ўхіляюцца ў гратэск.
Зноскі
Літаратура