Востраў Рудо́льфа (руск.: Остров Рудо́льфа[1]) — востраў у Паўночным Ледавітым акіяне, самы паўночны востраў архіпелага Зямля Франца-Іосіфа. Тэрыторыя Расіі. Адміністрацыйна ўваходзіць ў склад Прыморскага раёна Архангельскай вобласці.
Плошча вострава складае каля 297 км. Вышыні да 461 м. Амаль цалкам пакрыты лёдам.
Гістарычныя звесткі
Востраў адкрыты (разам з архіпелагам) у 1873 годзе экспедыцыяй Юліуса Паера і Карла Вайпрэхта. Названы Ю. Паерам у гонар кронпрынца Аўстрыі Рудольфа.
У 1914 годзе на мысе Аук вострава быў пахаваны рускі гідрограф і палярны даследчык Г. Я. Сядоў[2].
У 1932 годзе на востраве пачала дзейнічаць савецкая метэаралагічная станцыя, у 1936 годзе — самалётная база з аэрадромам, прызначаная забяспечваць дзейнасць дрэйфуючай палярнай станцыі «Паўночны полюс» пад кіраўніцтвам І. Д. Папаніна[3].
Зноскі
Літаратура
- Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 286. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
Спасылкі