Антарктычная станцыя «Усход»
Палярная станцыя (станцыя палярная, СП) — навукова-наглядальны пункт , створаны на ўзбярэжжы Паўночнага Ледавітага акіяна , у Антарктыцы , на бліжэйшых астравах , а таксама на дрэйфуючых льдах .
У Паўночным паўшар’і палярныя (арктычныя ) станцыі знаходзяцца паўночней Палярнага круга , а ў Паўднёвым — антарктычныя — паўднёвей 60° паўднёвай шыраты . Выключэнні здараюцца рэдка.
Палярныя станцыі вядуць сістэматычныя метэаралагічныя , геафізічныя , геамагнітныя, гідралагічныя , а ў асобных выпадках — біялагічныя і медыцынскія назіранні. Часта праводзяцца геалагічныя даследаванні. Гляцыялагічныя даследаванні і назіранні праводзяцца галоўным чынам у Антарктыцы .
Насельніцтва станцый складаюць вучоныя, радзей — члены іх сем’яў. Шырока выкарыстоўваецца вахтавы метад (не больш за 6—12 месяцаў ).
Гл. таксама