Вольга Неўдах |
Дата нараджэння |
1980 |
Месца нараджэння |
|
Колер валасоў |
бландынка |
Грамадзянства |
Беларусь |
Агенцтва |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Неўдах.
Во́льга Георгіеўна Не́ўдах (нарадзілася ў 1980, Драгічын, Брэсцкая вобласць) — пераможца конкурсу прыгажосці Міс Беларусь-2002, прадстаўляла Беларусь на міжнародным конкурсе «Міс Свету-2003» (Саніа, Кітай).
Вольга Неўдах нарадзілася ў 1980 годзе ў Драгічыне. Пасля школы некалькі гадоў адвучылася ў Віцебску на цырульніка. У 2002 годзе Вольга выйграла конкурс «Міс Беларусі». У кастрычніку таго жа года ў Лос-Анджэлесе прымала ўдзел у чэмпіянаце свету па выканальніцкім мастацтве, дзе стала абсалютнай чэмпіёнкай у намінацыі «мадэлінг». У снежні 2002 года Вольга Неўдах стала паўфіналісткай прэстыжнага конкурсу «Міс Еўропы», які праходзіў у Ліване. У 2003 годзе прадстаўляла Беларусь на міжнародным конкурсе «Міс Свету»
У 2007 годзе скончыла Інстытут сучасных ведаў імя А. М. Шырокава, атрымала спецыяльнасць — культуролаг.
У 2005 годзе ў Вольгі нарадзілася дачка Маша. Жыве ў Брэсце.
Зноскі
Спасылкі