У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Волма.
Во́лма — вадасховішча ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на рацэ Волма, каля пасёлка Азёрны і вёскі Петравінка. Створана ў 1932 годзе.
Плошча паверхні складае 0,83 км². Даўжыня вадасховішча — 1,8 км, найбольшая шырыня — 0,6 км. Найбольшая глыбіня складае 4 м, сярэдняя — 1,48 м. Аб’ём вады — 1,25 млн м³.
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах вырошчвання рыбы (рыбгас «Волма»), добраўпарадкавання прылеглых тэрыторый і адпачынку.
Літаратура
- А. А. Макарэвіч. Волма, вадасховішча ў Чэрвеньскім р-не // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 265. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 141. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Ліст карты N-35-81. Выданне 1981 г. (руск.)