Во́йтаўскі суд — мясцовы суд у гарадах Вялікага Княства Літоўскага, якія валодалі магдэбургскім правам, суд узначальваў войт.
Войтаўскі суд мог дзейнічаць і ў гарадах, якія не валодалі магдэбургскім правам. Каралева Бона ў 1551 годзе запатрабавала, каб у вялікакняжацкіх гарадах судовыя спрэчкі паміж мяшчанамі староста разглядаў не адзін, а сумесна з гарадскім войтам і 2—3 прысяжнымі.
У многіх прыватнаўласніцкіх гарадах, дзе не было ўведзена магдэбургскае права, таксама дзейнічаў або войтаўскі, або войтаўска-лаўніцкі суд.
У XVI стагоддзі былі прызначыны войты з правам уласнага суда ў Сураж, Веліж, Магілёў і іншыя гарады ВКЛ. Поруч з войтам дзейнічаў бурмістраўска-радзецкі суд.
Літаратура