Васіль Трафімавіч Варанянскі |
Дата нараджэння |
25 жніўня 1901(1901-08-25) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
14 верасня 1943(1943-09-14) (42 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства |
|
Званне |
палкоўнік[1] |
Бітвы/войны |
|
Узнагароды і званні |
|
Васіль Трафімавіч Варанянскі (25 жніўня 1901, г. п. Дзіканька, Палтаўская вобласць — 14 верасня 1943) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[2].
Біяграфія
У Чырвонай Арміі з 1919 года. Удзельнік Грамадзянскай вайны, баёў у раёне возера Хасан у 1938 годзе.
Напярэдадні вайны Васіль Варанянскі быў камандзірам асобнага батальёна сувязі ў Магілёве. 22 чэрвеня 1941 года Васіль Трафімавіч пайшоў на фронт. Апынуўся ў акружэнні. Са жменькай салдат ўпарта прабіваўся на ўсход, але лінія фронту ўсё адсоўвалася[3]. У верасні 1941 года ён намацаў сувязі з партызанамі і хутка стаў камандзірам атрада[4].
У партызанах з верасня 1941 года: камандзір групы, атрада, у верасні 1942 — верасень 1943 гадоў партызанскай брыгады «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага (брыгадзе прысвоена імя Варанянскага пасля яго гібелі)[2].
У верасні 1943 года Васіль Трафімавіч быў выкліканы ў Маскву ў Цэнтральны штаб партызанскага руху. У ноч з 13 на 14 верасня на партызанскі аэрадром у Бягомлі прызямліўся самалёт, на якім камбрыг паляцеў у сталіцу. А праз некалькі гадзін у брыгаду прыйшла тэлеграма: «Палкоўнік Варанянскі загінуў пры пералёце лініі фронту»[3].
Памяць
Імем Варанянскага названы вуліцы ў Мінску і Плешчаніцах[2].
Зноскі
Спасылкі