1983—1991 — фельчар здароўпункту пры паліклініцы № 29 г. Мінску, урач-інтэрн дзіцячай абласной бальніцы г. Брэста, урач-тэрапеўт, раённы педыятар, загадчык аддзяленнем Драгічынскай раённай бальніцы.
1991—2002 — урач-інспектар, намеснік начальніка ўправы аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама.
2002—2003 — намеснік галоўнага ўрача Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы, дырэктар даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Санаторый „Крыніца“».
2003—2005 — генеральны дырэктар УП «Белпрафсаюзкурорт».
16 кастрычніка2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[4].
29 снежня2016 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Беларусі[5].
18 жніўня2018 года вызвалены ад пасады Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[6]. В. Жарко ва ўрадзе курыраваў сацыяльныя пытанні, у тым ліку адукацыю, ахову здароўя і спорт. Незадоўга да адстаўкі В. Жарко 25 чэрвеня2018 года старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьВалерый Вакульчык паведаміў пра выкрыццё маштабнай карупцыйнай схемы ў сферы аховы здароўя і заключэнне пад варту, а таксама прымяненне іншых мераў стрымання ў дачыненні да 33 службовых асоб, у тым ліку і да намесніка Міністра аховы здароўя, некалькіх галоўных доктараў бальніц[7].
Узнагароды
Узнагароджаны юбілейным медалем «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».