Варшаўскі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Warszawska) — вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова ў горадзе Варшава, Польшча. Універсітэт быў адкрыты Станіславам Сташыцам у 1826 годзе як Падрыхтоўчая школа пры Політэхнічным інстытуце. Школа была зачынена ў 1831 годзе пасля лістападаўскага паўстання. Універсітэт быў зноў адкрыты ў 1898 годзе як Варшаўскі політэхнічны інстытут імя Мікалая II. Сваю сучасную назву ўніверсітэт атрымаў ў 1915 годзе.[3]
Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі
Міхал Апанасавіч Вітушка — беларускі актывіст у міжваеннай Польшчы, кіраўнік арганізацыі беларускага антысавецкага супраціву «Чорны кот»
Міхась Рагуля (1914—2002) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч
Шыман Сыркус (1893—1964) — польскі архітэктар, тэарэтык архітэктуры, адзін са стваральнікаў польскай архітэктурнай школы XX стагоддзя. Скончыў архітэктурны факультэт у 1922 годзе. Выкладаў ва ўніверсітэце, з 1949 года — прафесар[4][5].
↑Сы́ркус Шимон // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 139. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)