Каталіцкая акадэмія ў Варшаве |
---|
Akademia Katolicka w Warszawie |
|
Арыгінальная назва |
Akademia Katolicka w Warszawie |
Міжнародная назва |
The Catholic Academy of Warsaw |
Заснаваны |
1988 |
Год рэарганізацыі |
2020 |
Тып |
рэлігійная навучальная ўстанова |
Рэктар |
Krzysztof Pawlina[d][1] |
Краіна |
|
Размяшчэнне |
Варшава |
Сайт |
akademiakatolicka.pl |
Каталіцкая акадэмія ў Варшаве — польская рэлігійная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.
Агульная характарыстыка
Гэта езуіцкая навучальная ўстанова. У яе статуце гаворыцца, што навучальная ўстанова мае гістарычныя сувязі з Полацкай езуіцкай акадэміяй, заснаванай ордэнам Таварыства Ісуса і ўладамі Расійскай імперыі ў 1812 годзе ў Полацку.
Сучасная ўстанова заснавана 3 мая 1988 года Канферэнцыяй каталіцкіх біскупаў Польшчы як Папскі тэалагічны факультэт у Варшаве. У 2020 годзе атрымала цяперашнюю назву і статус.
Установа ажыццяўляе навучанне на бакалаўрскіх праграмах па спецыяльнасці «Паліталогія» і магістарскіх праграмах па спецыяльнасці «Багаслоўе», а таксама паслядыпломныя праграмы навучання па тэалогіі і бяспецы. У рамках праграм па паліталогіі акадэмія прапануе спецыяльнасці: «Міжнародныя справы» і «Усходнія даследаванні», «Тэрытарыяльны маркетынг» і «Дзяржаўная бяспека». У рамках праграмы па багаслоўі прапануюцца спецыяльнасці: «Агульнае багаслоўе», «Катэхетычнае багаслоўе» і «Аўрамічныя рэлігіі».
Структура
Спасылкі
|
---|
Дзяржаўныя | | |
---|
Недзяржаўныя | |
---|
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/9a2ed6bc-9fd4-4dc4-a668-6cad90e5c200 Праверана 17 верасня 2022.