Працоўную дзейнасць пачаў у 1968 годзе экспедытарам аддзела рабочага забеспячэння Тураўскага леспрамгаса. У 1969—1970 гг. служыў у Савецкай Арміі на пасадах радавога і сяржанцкага складу.
Ва ўнутраных войсках з кастрычніка 1970 года.
Паслядоўна праходзіў службы на пасадах у войсках УВ на тэрыторыі БССР, Казахскай і Кіргізскай ССР.
З верасня 1992 года ва ўнутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь — начальнік УВВ, першы намеснік камандуючага войскамі, з 12 жніўня 1994 года — намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[1], з кастрычніка 1995 года — першы намеснік Міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі, са снежня 1995 года па люты 1999 года — Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.