Валянці́н Балясла́вавіч Татарыцкі (нар. 21 красавіка 1963, в. Ждановічы, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (2019—2024).
Біяграфія
Нарадзіўся 21 красавіка 1963 года ў в. Ждановічы Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1986), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2009).
У 1986—1988 гадах працаваў інжынерам-тэхнолагам завода «Сэнсар» Мінскага вытворчага аб’яднання «Гарызонт». З 1988 года працаваў у навукова-вытворчым комплексе мікраэлектронікі «Сігнал» Мінскага вытворчага аб’яднання «Гарызонт», займаў пасады інжынера-тэхнолага, вядучага інжынера-тэхнолага, намесніка начальніка цэха, намесніка начальніка вытворчасці, начальніка вытворчасці, галоўнага тэхнолага. З 1999 па 2015 год прайшоў шлях ад намесніка тэхнічнага дырэктара да дырэктара ААТ «Рудзенск» (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці). У 2015 годзе быў назначаны намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі.
15 студзеня 2019 года прызначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь[2].
23 студзеня 2024 года вызвалены з пасады старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі ў сувязі з тым, што будзе працаваць у якасці члена Калегіі (міністра) па тэхнічным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі[3].
Зноскі
Спасылкі