У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Борзды.
Валянцін Анатолевіч Борзды (нар. 10 чэрвеня 1968, г. Маладзечна, Мінская вобласць) — беларускі скульптар.
Біяграфія
Скончыў у 1988 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1996 годзе — Беларускую акадэмію мастацтваў[1]. 3 1982 удзельнік мастацкіх выставак[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1997 года[2].
Жыве і працуе ў Мінску[2].
Творчасць
Працуе ў манументальнай, станковай і паркавай скульптуры. Матэрыял — бронза, метал, дрэва[1].
Сярод твораў: скульптуры «Бронзавы меч», «Гітара», «Сірэна», «Насарог» (усе Мінск)[1].
Творы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку[1], Музеі новага мастацтва (Віляндзі, Эстонія) і інш.
Зноскі
Літаратура
- Борзды Валянцін Анатольевіч // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе [Выяўленчы матэрыял]: альбом / аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава. — Мн.: БелЭн, 2012. — 358 с. — ISBN 978-985-11-0574-4.