Валянцін Абрамавіч Юдашкін (14 кастрычніка 1963, Бакаўка, Адзінцоўскі раён, Маскоўская вобласць — 2 мая 2023, Масква) — савецкі і расійскі мастак-мадэльер. Народны мастак Расіі (2005), заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі (1999), акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў (2012).
Біяграфія
Нарадзіўся 14 кастрычніка 1963 года ў пасёлку Бакаўка (Маскоўская вобласць) у яўрэйскай сям’і. Вучыўся ў сярэдняй школе № 8. Скончыў з адзнакай Маскоўскі індустрыяльны тэхнікум у 1986 годзе (два дыпломы: «Гісторыя касцюма» і «Макіяж і дэкаратыўная касметыка»). У 1991 годзе ў Парыжы была прадстаўлена першая калекцыя Юдашкіна, якая складалася са 150 мадэляў (створана раней, у 1987 годзе).
У 1994 і 1996 гадах Юдашкін ствараў касцюмы для алімпійскай зборнай Расіі перад Алімпійскімі гульнямі ў Лілехамеры і Атланце; ён жа апранаў у 1999 годзе мужчынскую і жаночую футбольныя зборныя Расіі (апошняя дэбютавала на жаночым чэмпіянаце свету ў ЗША).
У 2008 годзе ўдзельнічаў у распрацоўцы ўзораў формы для вайскоўцаў ВС РФ.
6 лютага 2012 года Юдашкін быў афіцыйна зарэгістраваны як давераная асоба Уладзіміра Пуціна.
З лютага 2012 года Юдашкін абраны прэзідэнтам Саюза танцавальнага спорту Расіі.
З красавіка 2012 года Юдашкін стаў галоўным рэдактарам кругласутачнага тэлеканала «Стыль і мода».
Зноскі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|