Валерый Сцяпанавіч Задаля |
Род дзейнасці |
журналіст |
Дата нараджэння |
15 сакавіка 1953(1953-03-15) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
11 красавіка 2007(2007-04-11) (54 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
Партыя |
|
Член у |
|
Валерый Сцяпанавіч Задаля (псеўд. Антон Лабовіч; 15 сакавіка 1953, Клецк — 11 красавіка 2007, Гродна) — беларускі журналіст, грамадска-палітычны дзеяч.
Біяграфія
Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў карэспандэнтам клецкай раённай газеты, рэдактарам навагрудскай газеты «Новае жыццё», намеснікам старшыні Тэлерадыёкампаніі Гродна.
Член Партыі БНФ, Беларускай асацыяцыі журналістаў (з 1997), ПЭН-цэнтра.
Пасля вымушанага звальнення з Тэлерадыёкампаніі ў канцы 1990-х працаваў у грамадскім аб’яднанні «Ратуша», потым (пасля закрыцця аб’яднання) у гарадзенскім аддзяленні «Таварыства беларускай школы». У апошнія гады жыцця займаўся актыўнай і плённай грамадскай дзейнасцю: стварыў «Літаратурную гасцёўню», выдаваў і рэдагаваў шэраг лакальных спецыялізаваных газет, быў адным са сталых выкладчыкаў гродзенскай Школы маладога журналіста.
Памёр ад цяжкай хваробы на 55 годзе жыцця. Пахаваны на Аульсаўскіх могілках Гродна.
Спасылкі