У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Куцко .
Валерый Барысавіч Куцко (нар. 12 сакавіка 1955 , г. Мінск ) — беларускі архітэктар .
Біяграфія
Скончыў у 1977 годзе БПІ (выкладчыкі І. А. Іода , Г. А. Патаеў ). З 1977 года працуе ў інстытуце «Белдзяржпраект », галоўны архітэктар праектаў .
Член Саюза архітэктараў з 1984 года (членскі білет № 767).
Творчасць
Кінатэатр «Беларусь»
«Мінск-Арэна»
Корпус №3 Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта
Асноўныя працы: Сярэдняя школа міліцыі па праездзе Металістаў у Мінску (1981—1983, будаўніцтва ў 1984—1986; сааўтар Б. С. Косціч ), харчаблок-сталовая ў г. Лангепасе (1984, будаўніцтва ў 1985—1986); будынак Дзяржзабеспячэння БССР па вул. Казінца ў г. Мінску (1985—1986, будаўніцтва ў 1987—1989, сааўтар Р. Я. Меметаў ); водалячэбніца ў санаторыі-прафілакторыі «Баравое» (1997—1998, будаўніцтва ў 1998—2000; сааўтар Ю. С. Ананіч ); ДРЦ з адміністрацыйным блокам Нацыянальнага банка РБ (1997—2000, будаўніцтва ў 2000—2004; сааўтар В.П. Шагавік ; комплекс паркінгаў у раёне Камароўскага рынку (1996—2002, будаўніцтва ў 1998—2004; сааўтар У. М. Плюснін ); шматзалавы кінатэатр «Беларусь» па вул. Раманаўская Слабада (2004—2006, будаўніцтва ў 2006—2008; сааўтары А. І. Чыжык , А. В. Рыяўба ); шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс «Мінск-арэна» (як ГАП, кіраўнік аўтарскага калектыва А. І. Нічкасаў ): шматфункцыянальная спартыўна-відовішчная арэна з трыбунамі на 15 тысяч гледачоў і адкрытая шматузроўневая аўтастаянка на 1080 машынамесцаў у складзе комплексу (2006—2008, будаўніцтва ў 2007—2009; сааўтары У. А. Будаеў , А. М. Ніціеўскі , А. А. Шабалін , В. Д. Нікіцін ); адміністрацыйны будынак АСБ «Беларусбанк» па пр. Дзяржынскага ў г. Мінск (2005—2009, будаўніцтва ў 2009—2012; сааўтары А. В. Рыяўба , А. І. Чыжык ) — усе ў Мінску ; навучальны корпус на 1200 месцы культурным цэнтрам для студэнцкай моладзі і інтэрнатам на 316 месцаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта па вул. Пушкіна , 4 у Пінску (2005—2009, будаўніцтва ў 2009-11; сааўтары А. В. Рыяўба , А. І. Чыжык ); універсальная спартыўная зала для гульнявых відаў спорту па вул. Б. Хмяльніцкага ў Гомелі (2010—2012, будаўніцтва ў 2011—2012; сааўтары А. В. Рыяўба , Р. Несен ).
Узнагароды
Дыпломы нацыянальнага фестывалю архітэктуры 2000 года за праект «ДРЦ з адміністрацыйным блокам Нацыянальнага банка РБ у г. Мінску», рэспубліканскага фестывалю архітэктуры 2001 за рэалізацыю праекта «Паркінг у г. Мінску», дыплом і медаль лаўрэата VI Нацыянальнага фестывалю архітэктуры 2005 за рэалізацыю праекта «ДРЦ з адміністрацыйным блокам Нацыянальнага банка РБ у г. Мінску», дыплом Саюза архітэктараў Расіі 2007 за праект «Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс „Мінск-арэна“ ў г Мінску», Вялікі Гран-пры IX Нацыянальнага фестывалю архітэктуры 2011 за рэалізацыю праекта «Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс „Мінск-арэна“ ў г Мінску».
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2013) за стварэнне шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплексу «Мінск-арэна ».
Зноскі
Літаратура
Куцко Валерий Борисович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7 . (руск.)