Пачынаў займацца футболам у родных Баранавічах, а ва ўзросце 12 гадоў трапіў у структуру салігорскага «Шахцёра». З 2014 года пачаў выступаць за дубліруючы склад салігорцаў, на наступны год замацаваўся ў камандзе. У 2017 годзе стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак так і не згуляў за яе.
Са студзеня 2018 года праходзіў прагляд у мінскім «Промні» і ў лютым быў арандаваны сталічным клубам да канца сезона 2018[4]. Сезон 2018 пачынаў у дублі «Промня». 14 мая 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць мінскага «Дынама» (1:3). У далейшым працягваў часам з’яўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзяы на замену. У снежні 2018 года вярнуўся з арэнды ў Салігорск[5], аднак у студзені 2019 года пакінуў каманду.
Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт[6]. Сезон 2019 пачынаў у дублі, а ў чэрвені 2019 года выбыў з-за траўмы да канца сезона. У 2020 годзе стаў гуляць за асноўную каманду, часцей выходзячы на замену.
У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Славіяй»[7] і неўзабаве далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[8]. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з дзяржынскім клубам[9]. Па выніказ сезона 2021 дапамог «Арсеналу» выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2022 працягваў рэгулярна з’яўляцца ў асноўным складзе дзяржынскага клуба ў Вышэйшай лізе.
У студзені 2023 года, пасля таго як «Арсенал» выбыў у Першую лігу, адправіўся на прагляд у «Іслач» і у выніку падпісаў кантракт[10]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам[11].
26 сакавіка 2019 года згуляў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Літвы (1:0).