Бітвы і аперацыі Іракскай вайны |
---|
|
Бітва за Ум-Каср — адна з першых буйных сутычак у рамках ваеннага ўварвання ў Ірак кааліцыі на чале з ЗША. Аб сваім поспеху тут кааліцыя аб’яўляла чатыры разы, трое з якіх апынуліся недакладнымі паведамленнямі[3].
21 сакавіка 2003 года вайсковыя злучэнні ЗША пачалі штурм стратэгічна важнага порта Ум-Каср. На захоп горада былі кінуты сілы 15-га марскога экспедыцыйнага атрада ЗША, 3-я брыгада спецыяльнага прызначэння Вялікабрытаніі і байцы польскага «Грома»[4].
Іракскія ваенныя аказалі моцнае супраціўленне. У горадзе вяліся жорсткія баі. 25 сакавіка горад быў абвешчаны бяспечным, пачалося размініраванне акваторыі порта з выкарыстаннем тральшчыкаў і дэльфінаў[5].
Пасля размініравання горад Ум-Каср адыграў важную ролю щ назапашванні ваенных сіл кааліцыі і перавозцы гуманітарных грузаў для грамадзянскага насельніцтва[6].
Зноскі