Аблога брытанскіх баз у Басры ажыццяўлялася паўстанцкай групоўкай «Армія Махдзі». Гэта абдылося на фоне падрыхтоўкі горада да перадачы іракскім урадавым сілам, аднак нечакана Басра была захоплены баевікамі з дзвюх розных іракскіх груповак, уключаючы Армію Махдзі. Брытанцы, а таксама невялікія дацкія падраздзяленні, апынуліся у аблозе на сваіх базах, будучы здольнымі весці толькі абмежаваныя абарончыя дзеянні.
Базы
Да гэтага моманту вайны ў Басры засталося ўсяго дзве брытанскія базы. Адна знаходзілася на ўскраіне горада ў аэрапорце з гарнізонам у 5000 чалавек. У асноўным там былі вайскоўцы сухапутнай арміі і каралеўскіх ВПС. Другая, дзе праходзіла частка баявых дзеянняў, знаходзілася ў цэнтры горада ў былым палацы Садама Хусейна, з гарнізонам з 700 байцоў[1].
Аблога
Першы брытанскі салдат, які загінуў у горадзе пасля аперацыі «Сіндбад», быў забіты 27 лютага пры вяртанні ў гатэль «Шат-эль-Араб»[4].
Падчас аблогі аэрадром пастаянна падвяргаўся мінамётным і ракетным абстрэлам, прычым па дзесяткі разоў у дзень. Нягледзячы на цяжар агню, было адносна мала парушэнняў у рабоце войск, так як значныя намаганні былі прыкладзены для ажыццяўлення мер абароны. Яны ўключалі пасіўныя меры на базе, такія як фізічнае ўмацаванне канструкцый, і актыўныя меры, такія як баявое патруляванне, якое праводзілася эскадрыллямі палка Каралеўскіх ВПС у зоне наземнай абароны лагера, а таксама за межамі перыметра.
Трохвугольнік Вуць, плоская зона, якая аб’ядноўвае адкрытыя пусткі, балоты і навалы будынкаў, выкарыстоўваўся Арміяй Махдзі для нанясення мінамётных і ракетных удараў як па аэрапорце, так і па палацы[1][5]. Патрульныя рэйды брытанцаў пазбавілі баевікоў магчымасці выкарыстоўваць наземную зону абароны аэрапорта для запуску чаго-небудзь, акрамя невялікай колькасці ракет. Аднак гэта, магчыма, вымусіла іх выкарыстоўваць агнявыя кропкі, якія знаходзіліся далей, што азначала выкарыстанне больш буйных ракет з адпаведна вялікімі боегалоўкамі.
За два месяцы, з чэрвеня па жнівень, па аэрапорце было выпушчана больш за 300 ракет. Пачасціліся снайперскія, якія сталі звычайнай з’явай для брытанскага кантынгенту. Супраць варожых патрулёў шырока выкарыстоўваліся самаробныя выбуховыя прылады. Выбухі і арганізаваныя засады перашкаджалі аўтакалонам з аэрапорта, якія перавозілі прадукты харчавання, паліва, боепрыпасы і іншае абсталяванне для палаца. Канвоі ў асноўным выкарыстоўваліся для выканання гэтай задачы, паколькі верталёты падвяргаліся высокай рызыцы быць збітымі.
Адступленне з палаца Басры
3 верасня пад покрывам цемры і без усялякай увагі прэсы брытанская армія адступіла з палаца ў аэрапорт, пакінуўшы ў горадзе свой апошні плацдарм. Басра была пакінута паўстанцам[6].
Наступствы
Пасля вываду войск Вялікабрытанія падвергнулася рэзкай крытыцы за адступленне з горада, у асноўным з боку амерыканскіх вайскоўцаў, якія самі пацярпелі няўдачу ў іншых раёнах Ірака[7]. Фармальна кантроль над горадам быў перададзены іракскім сілам бяспекі, але фактычна Басра знаходзілася ў руках радыкальных паўстанцаў. У бліжэйшыя месяцы яны вялі барацьбу за кантроль над горадам, і кожны месяц паведамлялася аб гібелі да 100 чалавек, у асноўным грамадзянскіх асоб. Над экспартам нафты з горада сфармавалася манаполія чорнага рынку.
Брытанскія войскі захоўвалі кантроль над аэрапортам Басры да 2009 года, калі ён быў перададзены пад грамадзянскі кантроль Ірака. 7-е крыло аховы ВПС Вялікабрытаніі і 15-я эскадрылля палка ВПС Вялікабрытаніі былі апошнімі брытанскімі падраздзяленнямі, якія пакінулі горад. Па цікаваму гістарычнаму супадзенню гэтыя ж падраздзялення былі апошнімі брытанскімі войскамі, якія пакінулі Кэмп-Бастыён (Гільменд, Афганістан) у лістападзе 2014 года.