У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл.
Бор.
Бор (руск.: Бор) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Клярынаўскага сельскага паселішча. Станам на 2007 год пастаяннага насельніцтва не мае.
Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 30 км на паўночны ўсход ад Рудні, за 14 км на паўночны захад ад аўтадарогі Р130 Дзямідаў - Рудня, на беразе ракі Рутавеч. За 33 км на поўдзень ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Плоская на лініі Смаленск — Віцебск.
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]
Зноскі