У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Бор.
Бор[1] (трансліт.: Bor) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета. Месціцца за 26 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 44 км ад Мінска.
Гісторыя
Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР. У літаратуры, як даведнік Гарады і вёскі Беларусі, гэты населены пункт блытаюць з вёскай Бор, знесенай у часе будаўніцтва ЦЭЦ-5.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 31 сакавіка 1977 года Бор уваходзіў у склад Цітвянскага сельсавета, пасля перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Рудзенскага пассавета[2].
Насельніцтва
- 2002 год — 5 двароў, 7 жыхароў
- 2009 год — 3 жыхары
- 2019 год — 1 жыхар[3]
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бор-Цітвя́нскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Belarus (нявызн.). pop-stat.mashke.org. Праверана 2 кастрычніка 2024.
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|