Барыс Сямёнавіч Папоў |
Дата нараджэння |
9 кастрычніка 1940(1940-10-09) (84 гады) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Партыя |
|
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Папоў.
Барыс Сямёнавіч Папоў (9 кастрычніка 1940, Новасібірск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў у 1963 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Іркуцку, з 1970 года — галоўны архітэктар архітэктурна-будаўнічага, тэхнічнага аддзелаў у Белмясцпрампраекце, кіраўнік майстэрні Белдзяржпраекта, з 1980-га — начальнік аддзела па будаўніцтве і архітэктуры гарвыканкама, галоўны архітэктар Бабруйска, з 1989 года — дырэктар Белдзяржпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Член КПСС з 1981 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): друкарня ў Барысаве (1975), навукова-вытворчая зона АН БССР у Сцяпянцы — аддзяленне хімічных навук (1982), інстытуты арганічнай хіміі (1974), геахіміі і геафізікі (1971) у Мінску.
Узнагароды
Узнагароджаны дыпломам I ступені ВДНГ БССР за праект комплексу навукова-вытворчай зоны АН БССР (1978).
Зноскі
Літаратура