У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Бараўцы.
Вёска
Бараўцы
Бараўцы на карце Беларусі ±
|
Бараўцы́[1] (трансліт.: Baraŭcy, руск.: Боровцы) — былая вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы. Уваходзіла ў склад Навамышскага сельсавета. У 2012 годзе вёска Бараўцы ўвайшла ў склад горада Баранавічы[2].
Гісторыя
У XIX — пачатку XX стагоддзяў вёска Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, былая ўласнасць Радзівілаў.
У пачатку XX стагоддзя 39 двароў, 282 жыхары.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 16 двароў, 229 жыхароў (1897)
- 18 дамоў, 101 жыхар (1921)
- 199 жыхароў (1939)
- 197 жыхароў (1970)
- 64 падвор’і, 197 жыхароў (1998)
- 56 гаспадарак, 127 жыхароў (2005)
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі