Пасля таго, як Амаласунта, дачка остгоцкага караля Тэадорыха, у 527 г. падарыла Папе Феліксу IV форумскую бібліятэку з язычніцкім храмам Ромула (Ромулам клікалі сына імператара Максенцыя), Папа распарадзіўся аб'яднаць абодва будынкі і, у процівагу культу Кастара і Полукса, які квітнеў у гэтай частцы Рыма, асвяціў храм у памяць грэчаскіх братоў Казьмы і Дзям'яна. У 1632 г. Папа Урбан VIII настаяў на тым, каб узровень падлогі быў падняты на сем метраў.
Падчас рэстаўрацыйных прац 1947 г. навукоўцы прыйшлі да высновы, што храм Ромула, пабудаваны ў кіраванне Максенцыя, — найбольш старажытнае захаванае язычніцкае свяцілішча на тэрыторыі Рыма, нароўні з Пантэонам. Яшчэ ў VIII ст. да н.э. на гэтым месцы існаваў прымітыўны храм Юпітэра, адзін з самых ранніх у Рыме.