Базіліка Санта-Марыя-ін-Арачэлі (італ.: Santa Maria in Aracoeli) — царкваДзевы Марыі, якая знаходзіцца на вяршыні Капіталійскага ўзгорка ў Рыме. У сілу свайго цэнтральнага месцазнаходжання гуляла выключную ролю ў жыцці сярэднявечнага Рыма.
Да IX стагоддзя на месцы базілікі быў кляштар, які трымаўся грэчаскага абраду. Цяперашні храм быў складзены з абломкаў антычных будынкаў бернардзінцамі і францысканцамі. У разгар Чорнай смерціXIV стагоддзя народны трыбун Кола дзі Рыенца ўрачыста адкрыў манументальную лесвіцу з 124 прыступак, якая вядзе да храма.
Сярод скарбаў Капіталійскай базілікі — мошчы Св. Алены, надмагілле Папы Ганорыя IV, пахавальня розных арыстакратычных сямействаў Рыма з надмагіллямі працы, у ліку іншых, Данатэла і Мікеланджэла, а таксама цыкл фрэсак пэндзля Пінтурык'ё.