Атон Арсеола стаў самым маладым дожам Венецыі, стаўшы суправіцелем, а затым і атрымаўшы ў спадчыну трон пасля свайго бацькі П’етра II Арсеола ва ўзросце 16 гадоў. Пры абранні яго не было пададзена ніводнага голасу супраць. Быў жанаты з дачкой венгерскага караля Стэфана. Пасля смерці патрыярха Града Атон прызначыў на гэту пасаду свайго старэйшага брата Орса, які да таго займаў кафедру ў Тарчэла, а кафедру перадаў іншаму брату, Вітале. Гэта выклікала асцярогі ў часткі венецыянцаў, якія асцерагаліся, што Атон рыхтуе спадчынную манархію, іх узначаліў новы патрыярх АквілеіПопа Трэфен. Трэфен, які заявіў свае прэтэнзіі на патрыярхію Граду, абвясціў Орса ўзурпатарам. Незадаволенасць венецыянцаў вымусіла Атона і Орса бегчы з Венецыі ў 1022 годзе. Трэфен увойдучы ў Града пачаў рабаваць цэрквы і кляштары, што выклікала гнеў венецыянцаў, якія заклікалі братоў Арсеола вярнуцца ў 1023 годзе, а ў 1024 годзе Ян XIX пацвердзіў незалежнасць дыяцэзіі Града. У 1026 годзе пры прызначэнні на царкоўныя пасады Атон ізноў сутыкнуўся з моцнай апазіцыяй венецыянцаў, якія схапілі яго, згалілі бараду і выгналі ў Канстанцінопаль.
Андрэа Дандала так апісваў Атона Арсеола праз тры стагоддзі пасля яго смерці:
Каталік па веры, чысты ў намерах, справядлівы ў судзе, набожны ў рэлігіі, прыстойны ў паўсядзённым жыцці, багаты, поўны добрых якасцей, а таму і быў усімі прызнаны сапраўдным спадчыннікам свайго бацькі і дзеда
Зноскі
Літаратура
Джон Норвич. История Венецианской республики = John Julius Norwich. A History of Venice. New York, 1982. — Масква: АСТ, 2009. — 896 с. — ISBN 978-5-17-059469-6.