Дож П'етра II Арсеола пачаў палітыку далучэння да Рэспублікі Святога Марка ўсходніх земляў, якая доўжылася больш за 500 гадоў. Ён распаўсюдзіў уплыў Венецыі на харватаў і славянНерэтвы, вызваліў венецыянцаў ад 50-гадовай практыкі даніны славянскім піратам. Пачаў пашырэнне тэрыторыі Венецыянскай рэспублікі, разарыўшы пірацкія базы на астравах Ластава і Корчула, захапіў іх і горад Дуброўнік.
У дожа было 11 дзяцей. Паводле некаторых даных, адна з дочак П'етра стала жонкай сына харвацкага караля Святласлава Суроньі, а адзін з сыноў, Іаан, быў жанаты з Марыяй, дачкой візантыйскага імператара Рамана III Аргіра. Іншы — Атоне — быў жанаты з сястрой венгерскага караля Іштвана I, ён жа стаў пераемнікам П'етра на пасадзе дожа. Сын Атоне — Пётр — пазней стаў каралём Венгрыі.