Арту́ра Эра́сма Віда́ль Па́рда (ісп.: Arturo Erasmo Vidal Pardo; нар. 22 мая1987, Сант’яга, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Кола-Кола» і нацыянальнай зборнай Чылі. Універсальны ігрок, можа згуляць як у абароне, гэтак і ў паўабароне.
Клубная кар’ера
Відаль нарадзіўся ў Сан-Хаакіне, працоўнай камуне ў сталіцы ЧыліСант’яга-дэ-Чылі. Гуляў у футбольных школах клубаў «Дэпортэс Меліпілья», пазней апынуўся ў сістэме чылійскага гранда «Кола-Кола».
«Кола-Кола»
У 2006 годзе дэбютаваў у прафесійным футболе, згуляўшы ў матчы «Кола-Кола» і «Універсідад дэ Чылі» (2:1). Відаль за 10 хвілін да канца матча замяніў Гансала Ф'ера. У сваім першым сезоне Артура адразу стаў чэмпіёнам Чылі. Наступны чэмпіянат зноў апынуўся пераможным для «Кола-Кола», а роля Відаля ў клубе ўзрасла. Малады футбаліст згуляў у 30 матчах. Праявіў сябе чыліец і на больш высокім узроўні, забіўшы 3 мячы ў розыгрышы Паўднёваамерыканскага кубка 2006. Тады ж на іграка звярнулі ўвагу скаўты еўрапейскіх клубаў.
«Баер»
Сезон Апертуры 2007 года стаў апошнім для Відаля ў складзе «Кола-Кола», паколькі ігрок падпісаў кантракт з нямецкім клубам «Баер». Спартыўны дырэктар «аспірынавых» Рудзі Фёлер асабіста лётаў у Чылі дзеля падпісання іграка[4]. Поўная сума пагаднення склала 11 млн долараў, немцы выплацілі 70 % яго кантракта за 7,7 млн. Гэтая дамова стала найбуйнейшай у гісторыі «Кола-Кола», апярэдзіўшы папярэдняга рэкардсмена — трансфер Маціяса Фернадэса ў «Вільярэал» (9 млн долараў).
19 жніўня 2007 года Відаль дэбютаваў у новым клубе ў матчы з «Гамбургам», які завяршыўся для «Баера» паражэннем. У палове гульняў сезона чыліец выходзіў у аснове, а для таго, каб адкрыць рахунак сваім галам яму спатрэбілася 3 матчы. Артура заняў у камандзе дастаткова трывалае становішча, правёўшы ў двух наступных сезонах 29 і 31 матч адпаведна.
«Ювентус»
22 ліпеня 2011 года стаў іграком турынскага «Ювентуса». З іграком быў заключаны пяцігадовы кантракт. Сума трансферу склала 10,5 мільёнаў еўра[5]. У складзе «Ювентуса» здолеў трывала замацавацца ў аснове. 28 лістапада 2013 года ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Капенгагена» адзначыўся хет-трыкам, а ў сезоне 2014/15 дапамог турынскаму клубу дайсці да фінала Лігі чэмпіёнаў.
«Баварыя»
28 ліпеня 2015 года было афіцынйа абвешчана аб пераходзе Відаля ў мюнхенскую «Баварыя». Сума трансферу склала 37 млн еўра.
«Барселона»
У жніўні 2018 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе Відаля ў «Барселону», і неўзабаве паўабаронца быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка іспанскага клуба[6].
У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Інтэрнацыянале» і неўзабаве быў прадстаўлены ў якасці футбаліста бразільскага «Фламенгу». У ліпені 2023 года пакінуў клуб і перайшоў у «Атлетыку Паранаэнсі».