Фідаи, федаі, фідаіны (арм.: Ֆեդայի; з.-арм.: Ֆէտայի, ад араб. فدائيون — ахвярнікі[1][2]) — армянскія паўстанцкія атрады, што супрацьстаялі ўрадавым войскам Асманскай імперыі, звычайна ў населеных армянамі мясцовасцях Асманскай імперыі, дзеялі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стст. З'яўляліся адмысловай праявай нацыянальна-вызвольнай барацьбы, па сваім характары і мэтах адпавядалі гайдукскай барацьбе балканскіх народаў.
У другой палове 1880-х гг. гэты рух у Хнусе і Карыне ўзначальваў Акоп Саркаваг, у Тароне і Сасуне — Mаргар Варжапет. У канцы 80-х і пачатку 90-х гг. ХЕХ у. у Ерзнка і Себастыі дзеялі групы Аванеса Мінасяна. Тароса Царукяна (Чэла) — у Вардо, у Алепа — Мірыджана.
Групы фідаі часта папаўняліся армянскай моладдзю, якая перабіралася ў Заходнюю Арменію з расійскай Усходняй Арменіі. У 1890-х гг. сфармаваліся групы Бітлісцы Мушега, Ахбюр Сераба, Андраніка, Спаганац Макара. Вядомы фідаі Грайр імкнуўся ператварыць разрозненыя дзеянні фідаі ў шырокі народны рух, ва ўсеагульнае паўстанне супраць турэцкай улады. Шэраг фідаі выступаў за стварэнне саюзу з працаўнікамі іншых нетурэцкіх народаў Асманскай імперыі. Армянскія нацыянальныя партыі імкнуліся ўзяць іх пад свой кантроль.
Пасля младатурэцкага перавароту 1908 армянскім паўстанцам была падаравана амністыя. Напачатку Першай сусветнай вайны 1914—18 многія з іх уступілі ў атрады добраахвотнікаў у шэрагах расійскай арміі, а ў час генацыду армян у Турцыі ўзялі ўдзел у самаабароне армян.
У армянскай культуры фідаіны пададзены ў вобразе герояў. Вершы, прысвечаныя ім, стварылі Д. Варужан, А. Туманян, А. Ісаакян і іншыя паэты; у кнізе Х. Даштенца «Кліч аратых» створаны выявы шэрага вядомых фідаі, ім прысвечаны карціны многіх армянскіх мастакоў.
У час Карабахскай вайны 1992—1994 гг. удзельнікі армянскіх фармаванняў таксама зваліся фідаінамі.
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Перадумовы | |
---|
Падзеі (1877—1922) | |
---|
Арганізатары і ўдзельнікі | |
---|
Супраціўленне | |
---|
Юрыдычныя аспекты | |
---|
Памяць | |
---|
Злучаныя тэмы | |
---|