Архіпелаг Аран знаходзіцца ў заліве Голуэй у 219 км на захад ад Дубліна і 2430 км на захад ад Мінска. Складаецца з 8 астравоў, толькі 3 з якіх населены. Найбуйнейшы востраў — Інішмор.
Архіпелаг сфарміраваны пераважна гранітамі і карставымівапнякамі. Берагі большасці астравоў абрывістыя. На сушы вылучаюцца пагоркі. Найвышэйшы пункт (123 м) знаходзіцца на Інішморы.
Клімат марскі ўмераны. Дзякуючы блізкасці Гальфстрыма ўзімку сярэдняя тэмпература трымаецца каля 6 °C. Адзіная за ўвесь перыяд назірання снежная зіма здарылася ў 2010/2011 г. Сярэдняя тэмпература ліпеня 15 °C.
Да канца Сярэднявечча большую частку буйных астравоў займалі дубовыя і ясеневыягаі. У наш час пераважаюць травяністая расліннасць і хмызнякі. Але для флоры архіпелага ўласціва пэўная разнастайнасць. На ім сустракаюцца расліны, характэрныя для арктычнай, альпійскай і міжземнаморскай прыродных зон.
Архіпелаг Аран быў населены каля 2300 — 2000 гг. да н.э. выхадцамі з суседняй Ірландыі. Яны займаліся земляробствам і рыбалоўствам. Археалагічным помнікам першапасяленцаў з’яўляецца курган Кнок-Райфні. У ім былі знойдзены урны з попелам. Рытуал пахавання падобны на той, што практыкаваўся на тэрыторыі Шатландыі.
У канцы 1 тысячагоддзя да н.э. Аран захапілі кельты з племені фірбалг.
У V — VIII стст. сярод астравіцян пашырылася хрысціянства. Хрысціянскім заступнікам Арана лічыцца Святы Энда. У гэты час будуюць каменныя ўмацаванні дуны, якія павінны былі ахоўваць насельніцтва ад піратаў. Сваімі памерамі асабліва вылучаецца Авальная крэпасць на востраве Інешман.
У высокае Сярэднявечча Аран ператварыўся ў важны гандлёвы і паломніцкі цэнтр Заходняй Ірландыі. У XIII ст. уладу на астравах захапіла сям'я О’Браенаў. Яны ўзвялі замак О’Браен на востраве Інішыр. У 1582 г. улада перайшла да сям’і О’Флаерці.
У XIX — XX стст. Аран адыграў значную ролю ў адраджэнні ірландскай культуры. Тут нарадзіліся або працавалі многія ірландскія мастакі і пісьменнікі. У нашы дні архіпелаг з’яўляецца папулярным турыстычным кірункам.
Асаблівасці культуры
Насельнікі астравоў Аран размаўляюць на ірландскай мове. Захаваліся традыцыйныя рамёствы — выраб лодаккурах (з драўлянай асновы, абцягнутай скурай), мяккіх скураных ботаў і знакамітых ваўняныхджэмпераў. На кожным востраве святкуюць дні святых заступнікаў, а таксама «ноч вогнішчаў» напярэдадні дня Святога Яна (23 чэрвеня), Тэд-фэст, прысвечаны героям папулярнага камедыйнага серыяла 1990-ых гг.