Бітвы і аперацыі Іракскай вайны |
---|
|
Аперацыя «Сіндбад» (англ.: Operation Sinbad) — сумесная ірака-брытана-дацкая ваенная аперацыя супраць баевікоў «Армія Махдзі» на поўдні Ірака, праведзеная з верасня 2006 года па люты 2007 года[4][5][6]. Заяўленая мэта аперацыі складалася ў тым, каб выкараніць карумпаваную паліцыю, а таксама аказаць дапамогу жыхарам раёна ў аднаўленні гаспадаркі. Паводле ацэнак, 2300 вайскоўцаў іракскай арміі і 1000 брытанскіх салдат прынялі непасрэдны ўдзел у кампаніі, яшчэ 2000[4][6] задзейнічаны ў рамках падрыхтоўкі да перадачы бяспекі горада Басра іракскаму ўраду[5][6].
Аднаўленне
Місія па аднаўленні гаспадаркі ў вызваленых раёнах была ў асноўным выканана іракскімі інжынерамі. Яны ажыццявілі рамонт школ і базавай інфраструктуры, напрыклад пешаходных мастоў, уборку вуліц і рамонт вулічных ліхтароў, рамонт кабеляў і паляпшэнне сістэм водазабеспячэння[6], рамонт і рэканструкцыю бальніц, распаўсюджванне навучальных матэрыялаў[5], аднаўленне мясцовых сельскагаспадарчых плантацый[4].
Ваенны аспект
Ваенны аспект складаўся ў тым, каб ліквідаваць карупцыю сярод мясцовай іракскай паліцыі, у якую пачалі пранікаць шыіцкія апалчэнцы. Сілы, якія складаліся з «пераходных груп» брытанскай каралеўскай ваеннай паліцыі, планавалася ўвесці ў мясцовыя паліцэйскія ўчасткі для пошуку тых, хто «не можа ці не жадае выконваць свае абавязкі», прычым гэтыя групы павінны былі дзейнічаць у кожным участку да 30 дзён[4][5][6].
Храналогія
29 кастрычніка 2006 каля Басры быў спынены аўтобус з семнаццаццю паліцэйскімі інструктарамі. Усе, хто быў у ім былі выкрадзены. Праз чатыры гадзіны яны знойдзены забітымі. 22 снежня быў арыштаваны начальнік паліцыі з аддзела цяжкіх злачынстваў разам з шасцю іншымі супрацоўнікамі. Лічыцца, што ён узначальваў «эскадрон смерці», адказны за забойства паліцыянтаў-інструктараў.
25 снежня брытанскія войскі пры падтрымцы іракскай арміі атакавалі штаб-кватэру падраздзялення па барацьбе з цяжкімі злачынствамі ў Басры пасля атрымання разведданых аб тым, што карумпаваныя паліцэйскія рыхтуюцца пакараць смерцю ўсіх 127 зняволеных, якія змяшчаюцца там. Брытанцы разбурылі будынак, забіўшы сем баевікоў[7]. Усе зняволеныя былі выратаваны, некаторыя з іх, як паведамляецца, мелі сляды катаванняў[8]
28 студзеня 2007 года, абапіраючыся на звесткі разведкі, брытанскія салдаты правялі рэйды ў Аз-Зубайры, блізу Басры. У адным з дамоў былі выяўлены боепрыпасы, ракеты, прыналежнасці для вырабу бомбаў, радыёабсталяванне і таймеры. Пазней каля 500 мінамётных снарадаў былі канфіскаваны з комплексу, дзе раней вайскоўцы заўважылі людзей, якія перавозілі зброю на двух машынах. У палон трапілі да пяці баевікоў.
18 лютага аперацыя завяршылася, і амаль адразу ж прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр заявіў у тэлезвароце, што ў бліжэйшыя месяцы 3000 з больш чым 7000 брытанскіх вайскоўцаў будуць выведзены з Ірака[9]. Да ліпеня было выведзена 1500 вайскоўцаў, але новы брытанскі прэм’ер-міністр Гордан Браўн заявіў, што больш войскі Ірак не пакінуць.
Зноскі