Антон Антонавіч Дэльвіг (17 жніўня 1798, Масква — 26 студзеня 1831) — рускі паэт, крытык, журналіст.
Скончыў Царскасельскі ліцэй (1817), дзе зблізіўся з А. С. Пушкіным. Дэбютаваў одай «На ўзяцце Парыжа» (1814). Выдаваў альманах «Северные цветы» (1825-31) і з Пушкіным «Литературную газету» (1830—1831). Аўтар зборніка «Вершы барона Дэльвіга» (1829). Асноўныя жанры яго лірыкі — перайманні старажытнагрэчаскіх паэтаў (ідыліі) і вершы ў духу рускіх народных песень, элегіі, рамансы. пасланні. Адзін з першых распрацаваў у рускай паэзіі форму санета. Некаторыя тэксты Дэльвіга пакладзены на музыку «Салавей» (музыка А. Алаб’ева).
Зноскі
Літаратура
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|