Эме Анры Конан Бед’е (фр.: Aimé Henri Konan Bédié; 5 мая 1934 — 1 жніўня 2023) — другі прэзідэнт Кот-д’Івуара з 7 снежня 1993 па 24 снежня 1999 года[5].
Біяграфія
Вышэйшую адукацыю атрымаў у Францыі[6].
Стаў першым паслом Кот-д’Івуара ў ЗША і Канадзе. З 1966 па 1977 год займаў пасаду міністра эканомікі і фінансаў[5]. У 1974—1976 гадах[5] з’яўляўся першым старшынёй Сумеснага камітэта па развіцці МВФ і Сусветнага банка[6]. З 1978 па 1980 быў спецыяльным саветнікам Міжнароднай фінансавай карпарацыі Сусветнага банка[5]. Потым абраны ў Нацыянальны сход Кот-д’Івуара[7]. У 1980, 1985 і 1990 годзе абіраўся старшынёй Нацыянальнага сходу[6].
Як дзеючы старшыня ніжняй палаты парламента стаў афіцыйным кіраўніком дзяржавы пасля смерці Фелікса Уфуэ-Буаньі, першага івурскага прэзідэнта, спадчыннікам якога лічыўся задоўга да таго. У 1995 годзе перамог на прэзідэнцкіх выбарах з вынікам у 96,44 % галасоў (практычна ўсе астатнія кандыдаты байкатавалі выбары). На пасадзе прэзідэнта заахвочваў нацыянальную стабільнасць, але ў той жа час адказны за палітычныя рэпрэсіі і разгул карупцыі. 24 снежня 1999 года быў скінуты ў выніку ваеннага перавароту, арганізаванага Раберам Геі. Збег на французскую ваенную базу, а 26 снежня на верталёце пакінуў краіну і разам з членамі сям’і адправіўся ў Тога[8].
На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года заняў трэцяе месца з вынікам каля 25 % галасоў, хоць першапачаткова ён лідзіраваў з вынікам каля 42 %. Пазней падтрымаў лідара апазіцыі Аласана Уатара, які ў 1990-х гадах быў яго палітычным канкурэнтам.
У чэрвені 2020 года абвясціў, што будзе балатавацца на кастрычніцкіх прэзідэнцкіх выбарах ад імя Дэмакратычнай партыі[9]. Заняў трэцяе месца, набраўшы 1,68 % галасоў[10].
Памёр 1 жніўня 2023 года ў прыватнай бальніцы ў Абіджане на 89-м годзе жыцця[11][12].
Заўвагі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|