Андрэй Міхайлавіч Самсо́н (30 кастрычніка 1932 — 18 студзеня 1997) — вучоны, фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1972), прафесар (1977).
Біяграфія
Нарадзіўся ў Давыд-Гарадку (Столінскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь). У 1955 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР, дзе ў 1973—1996 гадах займаў пасаду загадчыка лабараторыі.
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па лазернай фізіцы і оптыцы. Пачынальнік даследавання дынамікі генерацыі лазернага святла ў Беларусі. Распрацаваў тэарэтычныя метады разліку нестацыянарных рэжымаў лазераў і распаўсюджання лазернага выпраменьвання ў нелінейна-аптычных і рассейвальных асяроддзях.
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
- Савва В. А. Самсон Андрэй Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 141. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Учёный-физик Андрей Михайлович Самсон / Национальная академия наук Беларуси, Институт физики им. Б. И. Степанова, Общественное объединение «Туровское научно-просветительское общество»; [составитель Н. А. Саскевич] — Мн.: Позитив-центр, 2017. (руск.)
Спасылкі