Андрэй Данілка |
---|
Андрій Данилко |
|
Імя пры нараджэнні |
укр.: Андрій Михайлович Данилко |
Род дзейнасці |
спявак, комік, вядучы, аўтар песень, кінакампазітар, рэжысёр, сцэнарыст, гумарыст, акцёр, тэлевядучы, паэт, паэт-песеннік, парадыст, студыйны музыкант |
Дата нараджэння |
2 кастрычніка 1973(1973-10-02)[1] (51 год) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
Украіна |
Бацька |
Міхаіл Сямёнавіч Данілка |
Маці |
Святлана Іванаўна Волкава |
Альма-матар |
|
Узнагароды і прэміі |
|
Сайт |
serduchka.mamamusic.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэй Міхайлавіч Данілка (псеўданім Верка Сярдзючка) (укр.: Андрі́й Миха́йлович Дани́лко; 2 кастрычніка 1973, Палтава) — украінскі артыст-травесці, спявак, тэлевядучы, акцёр і гумарыст. Народны артыст Украіны (2008).
Вобраз Веркі Сярдзючкі
Верка Сярдзючка — сцэнічны вобраз і псеўданім Андрэя Міхайлавіча Данілкі, прыдуманы ім у 1989 годзе і актыўна выкарыстоўваецца з 1993 года. Верка Сярдзючка стала шырока вядомым персанажам пасля выхаду на тэлеканале ТБ-6 украінскага ток-шоу «СВ-шоу» (першапачаткова на канале 1+1), дзе Сярдзючка выступала ў ролі правадніцы спальнага вагона. Гэта дагледжаная, грудастая жанчына з рэзкім голасам і грубымі манерамі. Размаўляе на суржыку.
З восені 2008 года на тэлеканале «Украіна» штотыдзень выходзіла ў эфір «Шоу Веркі Сярдзючкі».
Узнагароды
- 2000 год. Кубак імя Аркадзя Райкіна на фестывалі «Кубак гумару» за персанаж Сярдзючку.
- 2003 год — «Залаты грамафон» за песню «Яне зразумела»
- 2004 год — «Залаты грамафон» за песні «Чыта-дрыта» і дуэт з Глюкоzай «Жаніха жадала»
- 2008 год. Прэзідэнт Украіны Віктар Андрэевіч Юшчанка прысвойвае званне Народнага артыста Украіны.
- 2011 год — «Залаты грамафон» за песню «Дольчэ Габана»
Грамадская дзейнасць
Восенню 2022 года выставіў на аўкцыён Sotheby’s свой набыты раней Rolls-Royce Silver Shadow 1974 года, які належаў Фрэдзі Мэрк’юры[2]. 5 лістапада 2022 года аўтамабіль быў прададзены на аўкцыёне за 250 000 фунтаў стэрлінгаў (11 мільёнаў грыўняў), усе 100 % выручаных сродкаў па рашэнні Андрэя Данілкі пайшлі на будаўніцтва новага сучаснага цэнтра рэабілітацыі і пратэзаванне пацярпелых на вайне ўкраінцаў на Львоўшчыне.
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
|