Андрэй Леанідавіч Моўчан (нар. 25 красавіка 1972 , Мінск ) — беларускі дыпламат .
Біяграфія
Нарадзіўся 25 красавіка 1972 года ў Мінску.
Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт , факультэт міжнародных эканамічных адносін (1994), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь , факультэт знешняй палітыкі і дыпламатыі (2004).
8 снежня 2011 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы [ 1] . 28 верасня 2012 года стаў дадаткова прызначаным паслом у Рэспубліцы Ангола , Рэспубліцы Мазамбік і Рэспубліцы Намібія па сумяшчальніцтве[ 2] . 28 лютага 2013 года стаў таксама паслом у Рэспубліцы Зімбабвэ [ 3] . Займаў гэтыя пасады да 8 снежня 2017 года.
З 2018 па 2020 год працаваў дырэктарам Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь .
З 2020 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла . З 2021 года — пасол у Балівіі па сумяшчальніцтве.
Зноскі
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы
Паслы
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Рэспубліцы Ангола
Паслы
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Рэспубліцы Мазамбік
Паслы
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Рэспубліцы Намібія
Паслы
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Рэспубліцы Зімбабвэ
Паслы