Андрэй Германавіч Волас |
---|
|
Асабістыя звесткі |
Дата нараджэння |
4 жніўня 1955(1955-08-04) (69 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
пісьменнік |
Мова твораў |
руская |
Андрэй Германавіч Волас (руск.: Андре́й Ге́рманович Во́лос; нар. 4 жніўня 1955, Сталінабад) — рускі пісьменнік, перакладчык і паэт, геафізік.
Біяграфія
Нарадзіўся 4 жніўня 1955 года ў Сталінабадзе (цяпер — Душанбэ) ў сям’і кандыдата геолага-мінералагічных навук Германа Сцяпанавіча Воласа. У 1977 годзе скончыў Маскоўскі інстытут нафтахімічнай і газавай прамысловасці імя І. М. Губкіна па спецыяльнасці «Геафізіка». Вярнуўся ў Душанбэ, дзе займаўся перакладамі таджыкскай паэзіі. У 1979 годзе дэбютаваў уласнымі вершамі ў часопісе «Памир». Першая кніга, паэтычны зборнік «Старая Шаша», выйшла ў 1988 годзе. З канца 1980-х гадоў пачаў пісаць прозу. Член Саюза пісьменнікаў Масквы. Жыве ў Маскве.
Яго першы раман «Хурамабад» у 2000 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Расіі, Антыбукер, расійска-італьянскую ўзнагароду «Масква — Пенэ», а таксама прэміі часопісаў «Знамя» і «Новый мир»[1].
Творы
Раманы
- «Хурамабад», 2000
- «Нерухомасць», 2001
- «Маскаўская Мека», 2003
- «Аніматар», 2005[1]
- «Пераможац», 2008
- «Вяртанне ў Панджруд», 2013
Зборнікі апавяданняў
- Каманда 22/19, 1989
- Mymoon, 2005
- Таджыкскія гульні, 2005[1]
Па-за жанрамі
- Алфавіта. Кніга адпаведнасцяў, 2007
Узнагароды
Зноскі
- ↑ а б в Огрызко В. В. Кто сегодня делает литературу в России. Выпуск 1. Современные русские писатели. — Москва: Литературная Россия, 2006. — С. 87-89. — ISBN 5-7809-0049-9.