У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гаеў.
Андрэй Анатолевіч Гаеў (5 лютага 1977[1], Смаргонь, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь (2014—2020).
Біяграфія
Нарадзіўся 5 лютага 1977 года ў Смаргоні.
У 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2002 годзе — аспірантуру Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, у 2009 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[2].
У 1998—2000 гадах — спецыяліст ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва».
У 2000—2001 гадах — кансультант аддзела прававога рэгулявання зямельных адносін і кантролю за выкарыстаннем і аховай зямель Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь.
У 2001—2002 гадах — кансультант-юрыст юрыдычнага аддзела Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У 2002—2003 гадах — начальнік юрыдычнага аддзела Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У 2004 годзе — начальнік юрыдычнага ўпраўлення Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У 2004—2006 гадах — начальнік юрыдычнага аддзела Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У 2006—2012 гадах — намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.
У 2012—2014 гадах — дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь з 27 снежня 2014 года[3].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[4], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[5]
15 лістапада 2021 года прызначаны дырэктарам Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных дадзеных[6].
Зноскі