Андрэй Аляксандравіч Жданаў (14(26).2.1896, Марыупаль — 31 жніўня1948, Масква) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і інспектара народных вучылішч.
Скончыў рэальнае вучылішча. У рэвалюцыйным руху з 1912 года. У 1916 годзе — член Цвярскога камітэта РСДРП. У 1917 года знаходзіўся ў арміі ў 139-м запасным палку ў г. Шадрынску, вёў бальшавіцкую прапаганду сярод салдат. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года абраны ў палкавы камітэт, а затым старшыня першага Савета ў Шадрынску. Са жніўня 1917 года — старшыня Шадрынскага камітэта РСДРП(б). У 1918—1920 гадах — на палітрабоце ў Чырвонай Арміі на Урале і ў Цверы; быў рэдактарам газеты «Цвярская праўда». З 1922 года — старшыня Цвярскога губвыканкама. У 1924—1934 гадах — сакратар Ніжагародскага губкама партыі, сакратар Горкаўскага крайкама УКП(б). Пасля 17-га з’езда УКП(б) (1934) — сакратар ЦК УКП(б) і адначасова (з снежня 1934) сакратар Ленінградскага абкама і гаркама партыі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені — жніўні 1941 года — член Ваеннага савета Паўночна-Заходняга напрамку, у жніўні 1941 — жніўні 1944 года — член Ваеннага савета Ленінградскага фронту. Генерал-палкоўнік з 1944 года. З 1944 года працаваў у Маскве сакратаром ЦК УКП(б), займаўся ідэалагічнымі пытаннямі. Быў дэлегатам 9, 12-18-га з’ездаў партыі.
↑Жданов Андрей Александрович // Жданов Андрей Александрович / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.