Анатоль Яўгенавіч Карпаў (нар. 23 мая1951, горад Златавуст, Чалябінская вобласць) — 12-ы чэмпіён свету па шахматах (1975—1985), міжнародны гросмайстар (1970), заслужаны майстар спорту СССР (1974). Трохразовы чэмпіён свету па шахматах сярод мужчын (1975, 1978, 1981), трохразовы чэмпіён свету ФІДЭ (1993, 1996, 1998), двухразовы чэмпіён свету ў складзе зборнай СССР (1985 і 1989), трохразовы чэмпіён СССР (1976, 1983, 1988), чэмпіён РСФСР (1970). Ганаровы грамадзянін Златавуста (1979), Маладзечна (1996) і Тулы (1998).
На працягу многіх гадоў — дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ. У маі 2021 года быў узнагароджаны ордэнам за «вялікіўкладваўмацаваннерасійскайдзяржаўнасці, развіццёпарламентарызмуіактыўнуюзаконатворчуюдзейнасць»[3].
Не раз наведваў Беларусь. У снежні 1979 года сустракаўся з Пятром Машэравым і адыграў пэўную ролю ў тым, што ў Мінску з'явіўся Палац шахмат і шашак (адкрыты ўвосень 1985 года)[4]. Увесну 1996 года прыязджаў у Беларусь на міжнародны шахматны фестываль: згуляў у Мінску таварыскі матч з маладым шахматыстам Аляксеем Чарнушэвічам, у час сустрэчы з А. Лукашэнкам паразмаўляў з ім пра лёс Палаца шахмат і шашак, даў сеанс адначасовай гульні ў Маладзечна (і стаў ганаровым грамадзянінам гэтага горада)[5]. Ініцыяваная Карпавым праграма «Шахматы ў турмах» з 2000-х гадоў дзейнічала і ў Беларусі[3].