Анатоль Аркадзевіч Мазурэнка |
Дата нараджэння |
6 сакавіка 1934(1934-03-06) (90 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Месца працы |
|
Навуковая ступень |
кандыдат тэхнічных навук (1971) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Анатоль Аркадзевіч Мазурэнка (нар. 6 сакавіка 1934, в. Узнога, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэарэтычных асноў электратэхнікі. Кандыдат тэхнічных навук (1971), дацэнт (1975).
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Электрычныя станцыі, сеткі і сістэмы», 1959).
Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1959, энергетычны факультэт, кафедра «Электратэхніка і электроніка», дацэнт, у 1975—1985 — дэкан факультэта).
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: метады разліку выпрамляльных схем; пераўтваральнікі напружання; тэорыя і методыка выкладання электратэхнікі; прымяненне камп’ютарных тэхналогій у навучальным працэсе.
Бібліяграфія
- Исследование и расчет магнитного режима трехфазного трансформатора с витым пространственным магнитопроводом : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 276 / А. А. Мазуренко. ― Минск, 1970.
Узнагароды
Узнагароджаны ганаровай граматай БНТУ (1984, 1986, 1991, 1999, 2004, 2009, 2010, 2014, 2015), ганаровай граматай «Белэнерга» (1991), знакам «Выдатнік энергетыкі Рэспублікі Беларусь» Міністэрства энергетыкі (1995)[1].
Зноскі