Алесь Дуброўскі |
---|
Аляксандр Уладзіміравіч Дуброўскі |
Асабістыя звесткі |
Псеўданімы |
Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў |
Дата нараджэння |
18 лістапада 1976(1976-11-18) (48 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
філолаг, багаслоў, прэсвітар, паэт |
Мова твораў |
беларуская |
Дэбют |
«Паміж небам і багнаю» (1997) |
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Дуброўскі.
Алéсь Дубрóўскі, у публікацыях паэзіі Алéсь Дубрóўскі-Сарóчанкаў; сапр. Аляксандр Уладзіміравіч Дуброўскі (нар. 18 лістапада 1976, Навагрудак) — беларускі паэт, філолаг, тэолаг, прэсвітар.
Вершы друкаваліся ў газетах і часопісах, у калектыўных зборніках і анталогіі беларускай паэзіі XX стагоддзя «Краса і сіла».
Аўтар кніг паэзіі «Паміж небам і багнаю» (1997), «Эстэтыка маўчання» (2011), «На тонкай нітачцы» (2021), манаграфіі «Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша» (2006), зборнікаў багаслоўскіх даследаванняў і рэлігійнай публіцыстыкі, укладальнік вучэбных дапаможнікаў.
Член рэдкалегіі часопіса «Бярозка» і навуковага савета зборніка міжканфесійных і міждысцыплінарных даследаванняў «Збожжа».
Біяграфія
Нарадзіўся 18 лістапада 1976 г. у Навагрудку. З 1981 г. жыве ў Мінску.[1]
Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1998), магістратуру (1999) і аспірантуру (2002) па кафедры тэорыі літаратуры, Тэалагічны інстытут Саюза хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь (2003). Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Доктар тэалогіі, прэсвітар.[2]
З 1993 na 1995 год працаваў з перапынкам у рэдакцыі часопіса «Першацвет» (быў старшынёй літаб’яднання і рэдактарам аддзела прозы),[1] настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школе (1998), выкладчыкам і загадчыкам вячэрняга аддзялення Тэалагічнага інстытута Саюза хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь (2000—2004), дацэнтам кафедры журналістыкі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва (2005—2010), дацэнтам кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 2010 года).[2] Звольніўся з БДУ 26 жніўня 2021 года па пагадненні бакоў пасля абвінавачання ў «парушэнні карпаратыўнай этыкі» (падпісанне калектыўных зваротаў супраць гвалту ў Беларусі)[3].
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: вершазнаўства, функцыянальная стылістыка, тэорыя рэдагавання.[4]
Член рэдкалегіі часопіса «Бярозка» і навуковага савета зборніка міжканфесійных і міждысцыплінарных даследаванняў «Збожжа»[5].
Літаратурная творчасць
Вершы друкаваліся ў газетах і часопісах «Чырвоная змена» (дэбютная публікацыя ў 1992 годзе), «Літаратура і мастацтва», «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Першацвет», «Бярозка» і іншых, у калектыўных зборніках і анталогіі беларускай паэзіі XX стагоддзя «Краса і сіла».
Першы зборнік — «Паміж небам і багнаю» (1997) — выйшаў у Бібліятэцы часопіса «Маладосць». Падзел кнігі на раздзелы зроблены паводле храналагічнага прынцыпу — згодна з часам напісання вершаў — i паводле канцэпцыі кнігі — згодна з логікай духоўнага развіцця лірычнага героя.[6]
Другая кніга — «Эстэтыка маўчання» (2011) — адрозніваецца шырынёй дыяпазону інтанацый: ад іроніі (раздзел «Пародыі без арыгіналаў») да філасофска-багаслоўскай сур’ёзнасці (лірычная паэма «Новае неба»). Праз усю кнігу праходзіць матыў Слова і маўчання.[2] На думку паэткі Вікі Трэнас, «галоўнае ў кнізе — адчуванне няспыннага працэсу мыслення і вельмі датклівага стаўлення да Слова, бо з Яго, як вядома з Бібліі, усё і пачалося.»[7]
Кніга паэзіі «На тонкай нітачцы» выйшла ў 2021 годзе ў выдавецтве «Галіяфы». Яна спалучае ў сабе непасрэднасць светасузірання з глыбінёй філасофскіх абагульненняў.[8]
У 2023 годзе выйшаў зборнік «Літургія часу», у якім біблейская сімволіка робіцца мовай для гаворкі пра сучаснасць.[9][10]
Вершы перакладаліся на рускую мову.
Багаслоўе
Тэма доктарскай дысертацыі па тэалогіі — «Пратэстанцкі фундаменталізм на постсавецкай прасторы: багаслоўская рэфлексія і перспектывы пераадолення» (2015).
Асноўны змест багаслоўскіх тэкстаў А. Дуброўскага — крытыка пратэстанцкага фундаменталізму і даследаванні на памежжы літаратуразнаўства і тэалогіі, напрыклад, кніга «Религия, преодолевающая себя». Фундаменталізму, у прыватнасці, прысвечана кніга «Ревность по вере? Два взгляда на фундаментализм», напісаная ў суаўтарстве са святаром Цімафеем Алфёравым. У ёй А. Дуброўскі разглядае праблему пратэстанцкага фундаменталізму, у той час як Ц. Алфёраў піша ў тым ліку і пра фундаменталізм у праваслаўі.
Найбольшы ўплыў на аўтара зрабілі працы Паўля Ціліха, Ганса Кюнга, Іяхіма Ераміяса, Джэймса Дана, Дэвіда Боша, Н. Т. Райта; у пэўнай ступені — Карла Барта, Дытрыха Банхёфера, Рудольфа Бультмана і інш.
Таксама А. Дуброўскі актыўна звяртаецца да казані. Найбольш публікацый у гэтым жанры — у пецярбургскай газеце «Мирт»,[11] а таксама на старонцы аўтара ў Фейсбуку.
Кнігі
- Алесь Дуброўскі. Паміж небам і багнаю: Вершы, паэма. — Мінск: Дом прэсы, 1997. — 32 с. — 500 экз.
- А. У. Дуброўскі. Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша. — Мінск: Рэйплац, 2006. — 128 с. — 100 экз. — ISBN 985-90065-1-2.
- Дубровский, А. В. Русская литература. Учебно-методическое пособие. — Иппокрена, 2007. — 75 с.
- Алесь Дубровский. Религия, преодолевающая себя. — Ирпень: Духовное возрождение. — 167 с. — ISBN 978-966-438-346-9.
- Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў. Эстэтыка маўчання: вершы, паэма. — Мінск: Кнігазбор, 2011. — 86 с. — (Кнігарня пісьменніка ; вып. 14). — 300 экз. — ISBN 978-985-7007-02-8.
- Тимофей Алферов, Алесь Дубровский. Ревность по вере? Два взгляда на фундаментализм. — Киев: Книгоноша, 2013. — 168 с. — (Диалог традиций). — ISBN 978-966-2615-41-8.
- А.У. Дуброўскі (уклад.), Г.І. Басавай (рэд.). Культура маўлення. — БДУ, 2013. — 100 с. — 120 экз. — ISBN 978-985-518-949-8.
- Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў. На тонкай нітачцы: вершы. — Мінск: Галіяфы, 2021. — 86 с. — ISBN 978-985-7209-71-2.
Зноскі
Спасылкі