Алена Канстанцінаўна Стампко́ўская (1921 — 26 чэрвеня 1942) — Герой Савецкага Саюза, радыст, малодшы сяржант.
Біяграфія
Нарадзілася ў вёсцы Мазуршчына (цяпер — Салігорскі раён Мінскай вобласці) ў сям’і беларускага селяніна, удзельніка абароны Порт-Артура (руск.) (бел. і Грамадзянскай вайны Канстанціна Максімавіча Сцемпкоўскага. Там яна скончыла 7 класаў сельскай школы.
У канцы 1930-х гадоў сям’я пераехала ў пасёлак Баяут Баяуцкага раёна Сырдар’інскай вобласці Узбекскай ССР дзе тады пачалі развіваць баваўнаводства. Там яна пайшла вучыцца ў 8-ы клас. Пасля ўрокаў яна разам з аднакласнікамі працавала на плантацыях.
Пасля заканчэння школы паступіла ў Ташкенцкі педагагічны інстытут. У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1941 года. Прайшла падрыхтоўку на курсах радыётэлеграфістаў. З студзеня 1942 года на фронце Вялікай Айчыннай вайны. Служыла ў стралковым батальёне 216-га стралковага палка (76-я стралковая дывізія, 21-я армія, Паўднёва-Заходні фронт).
У чэрвені 1942 года ў раёне вёскі Зімавенька Вялікатроіцкага раёна Курскай вобласці (цяпер Шэбекінскага раёна Белгародскай вобласці) батальён трапіў у акружэнне. Алена Стампкоўская забяспечвала радыёсувязь са штабам палка, а калі быў забіты карэктоўшчык, выклікала агонь на сябе. Пры прарыве кальца ў складзе ўзвода забяспечвала адыход батальёна да сваіх. Загінула ў гэтым баі. Пахаваная ў сяле Зімавенька.
Узнагароды
Памяць
- У цэнтральнай сядзібе саўгаса «Баяут-1» быў усталяваны помнік Гераіні.
- Яна была залічана ў спісы студэнтаў Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, на будынку якога устаноўлена мемарыяльная дошка.
- Імя Гераіні было прысвоена школам у вёсцы Мазуршчына, кішлаку Баяут-1, школе № 89 горада Ташкента, тэхнічнаму вучылішчу № 16 горада Валгаграда.
- Шэбекінскім радыёклубам «Эфір» быў заснаваны дыплом імя Стампкоўскай.
- Школа № 217 Чыланзарскага раёна горада Ташкента насіла імя Е. Стампкоўскай.
Зноскі
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Стампкоўская Алена Канстанцінаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 143. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Савельев Л. Девушка из совхоза «Баяут» // Героини: очерки о женщинах — Героях Советского Союза / ред.-сост. Л. Ф. торопов; предисл. Е. Кононенко. — Вып. 2. — М.: Политиздат, 1969. — 463 с.
- Селиванов Ф. Поединок // Молодые герои Великой Отечественной войны. — М.: Молодая гвардия, 1970. — С. 337—352.
Спасылкі